- +375 29 615 65 88 A1
- +375 29 851 65 88 MTC
- +375 25 692 65 88 Life
Янка Купала — паэт нацыянальнага маштабу. І, як кожны класік, ён, з аднаго боку, добра вядомы чытачам са школы, а з другога — застаецца малазнаёмым для многіх беларусаў і асацыюецца са школьнай праграмай. Гэтая кніга — выдатная нагода перачытаць паэзію Купалы і зноў адкрыць яе для сябе.
У зборнік увайшлі знакавыя вершы і паэмы Янкі Купалы розных перыядаў жыцця.
Пра канцэпцыю вокладкі
"Гэта сапраўдны лабірынт з уваходам і выхадам. Я яго зрабіў з усіх назваў твораў, якія ўвайшлі ў кнігу. Мы ўсе ў школе праходзілі Купалу. Прыйшоў час ПРАЙСЦІ яго па-новай".
Анатоль Лазар, дызайнер













