- +375 29 615 65 88 A1
- +375 29 851 65 88 MTC
- +375 25 692 65 88 Life
Янка Купала — першы народны паэт Беларусі, адзін з тых, хто праз сваё паэтычнае слова адкрыў сутнасць беларускай душы ўсяму свету. Яшчэ пры жыцці яго называлі і беларускім Пушкіным, і беларускім Шаўчэнкам, і новым Міцкевічам. Аднак для беларусаў Купала непараўнальны ва ўсіх сваіх іпастасях. Паэт, драматург, публіцыст, ён, як ніхто іншы, здолеў увасобіць наш нацыянальны характар, якому ўласцівы не толькі сялянская рацыянальнасць, але і рамантычныя памкненні.
У кнізе «Мая малітва» Янка Купала паўстае перад намі тонкім лірыкам, глыбокім мысляром і містыкам.