- +375 29 615 65 88 A1
- +375 29 851 65 88 MTC
- +375 25 692 65 88 Life
Трэнажор уключае практыкаванні па ўсіх тэмах беларускай мовы, якія разглядаюцца ў 4 класе. Дапаможнік адпавядае вучэбнай праграме і накіраваны на развіццё арфаграфічнай пільнасці, сістэматызацыю і замацаванне вывучанага. Апорныя правілы дазволяць вучням паўтарыць пройдзены матэрыял і дапамогуць знайсці правільныя адказы, а рубрыка «Правер сябе» дасць магчымасць выявіць прабелы ў ведах.
Выданне будзе карысным для арганізацыі самастойнай, індывідуальнай, франтальнай работы вучняў, пры правядзенні арфаграфічнай размінкі на ўроках і падтрымліваючых занятках. Яго можна таксама выкарыстоўваць дома для дадатковай адпрацоўкі ўменняў і навыкаў.
Адрасуецца вучням 4 класа, настаўнікам, бацькам.