- +375 29 615 65 88 A1
- +375 29 851 65 88 MTC
- +375 25 692 65 88 Life
Што рабіць, калі пад тваім ложкам жыве пачвара? Баяцца яе? Ці самому напалохаць? А можа, патэлефанаваць у Службу змагання з кузуркамі? Юзік па мянушцы Гузік паспрабаваў усё, пакуль не вырашыўся на перамовы. Ён пакінуў каля ложка сподачак з малаком, і гэта стала пачаткам дзіўнага сяброўства.
Кніга таленавітага дуэту: пісьменніцы Надзеі Ясмінскай і мастачкі Святланы Міхалап, — ужо палюбілася маленькім чытачам і іх бацькам. Прапануем новае выданне гэтай цудоўнай гісторыі.