- +375 29 615 65 88 A1
- +375 29 851 65 88 MTC
- +375 25 692 65 88 Life
У сівой беларускай даўніне Уладзімір Караткевіч адшукаў i пераказаў сучаснiкам драматычныя, пранізліва-кранальныя гісторыі пра каханне, высакароднасць і незнішчальную любоў да жыцця. Барвяны нобіль Раман Ракутовіч падымае мужыцкі бунт, каб заваяваць волю для прыніжаных суайчыннікаў і для сваёй каханай, прыгоннай сялянкі Ірыны («Сівая легенда»). Якое ж вытанчанае ў сваёй жорсткасці пакаранне рыхтуюць для закаханых бязлітасныя суддзі?
Герой «Ладдзі Роспачы» Гервасій Выліваха бавіць час на вясёлых ігрышчах і ў любоўных прыгодах. «Бабздыр несамавіты» яшчэ не ведае, хто будзе яго апошняя ў жыцці жанчына, якое будзе яго апошняе каханне і чым завершыцца ягоны шахматны паядынак з пані Смерцю. Фантастыка, містыка, страхі, гумар шыбенікаў — у гэтым творы ўсё, чым вабіць літаратурнае барока.
Шляхцічу Міхалу Яноўскаму наканавана патрапіць у мройную дзяржаву цыганоў і сустрэцца з яго вялікасцю Якубам Першым... («Цыганскі кароль»).