- +375 29 615 65 88 A1
- +375 29 851 65 88 MTC
- +375 25 692 65 88 Life
Кастусь Тарасаў неверагодна глыбока ведаў і адчуваў гісторыю — як яе матэрыяльны свет, так і патаемныя рухі чалавечай душы. Яго лёгка ўявіць і ў баявым шыхце рыцараў Вялікага Княства Літоўскага на полі Аршанскай бітвы, і ў велікодным віленскім натоўпе часоў Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл.
Беларускае мінулае для Тарасава — не толькі перамогі і ўзлёты светлага чалавечага духу, але і горкія паразы, рэнегацтва, чорныя здрады з падзеннем у пекла. Ён, магчыма, як ніхто іншы адчуваў трагізм айчыннай гісторыі.
Аповесць "На вайне" прысвечаная падзеям крывавага патопу сярэдзіны XVII стагоддзя, калі Беларусь страціла больш за палову свайго насельніцтва.
Літаратурна-гістарычныя эсэ Кастуся Тарасава, якія таксама ўвайшлі ў кнігу, — заўсёды нечаканыя і глыбокія. Пісьменнік адкрывае нам новыя імёны і бескампрамісна паказвае чалавечыя слабасці і заганы ўжо вядомых герояў.