- +375 29 615 65 88 A1
- +375 29 851 65 88 MTC
- +375 25 692 65 88 Life
Ці ведаеце вы, што такое вянок санетаў?
Гэты незвычайны вянок «сплятаецца» з 15 санетаў, якія ўсе звязаны паміж сабой. Кожны наступны пачынаецца радком, якім заканчваецца папярэдні. Чатырнаццаты санет завяршаецца радком, якім пачынаецца першы. Гэты ж радок пачынае і магістрал, пятнаццаты санет. Як бачыце, форма даволі складаная, таму яна вымагае ад аўтара глыбокай і нестандартнай думкі, асаблівага паэтычнага таленту.
Новая кніга Соф’і Шах «Дзівосы казачных краін» складаецца з некалькіх вянкоў санетаў, напісаных для дзяцей. У кнізе вольна пачуваюць сябе музыка, колеры, кветкі, з’явы прыроды. У ёй багата прыкладаў для папаўнення слоўнікавага запасу і развіцця мыслення дзяцей.
Адрасавана вучням малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, бацькам і настаўнікам.